Беларуская Служба

Польскі суд дазволіў экстрадыцыю расійскага археолага ва Украіну

18.03.2026 14:11
Украіна падазрае яго ў наўмысным пашкоджанні археалагічнага комплексу «Старажытны горад Мірмекій» у Керчы, у акупаваным Расіяй Крыме.
.   , , 18  2026 .
А. Буцягін пад арыштам, Варшава, 18 сакавіка 2026 г. PAP/Rafał Guz

Акруговы суд у Варшаве прызнаў юрыдычна дапушчальнай экстрадыцыю расійскага археолага Аляксандра Буцягiна ва Украіну. Пра гэта паведаміў яго адвакат Адам Даманьскі. Рашэнне пакуль не з’яўляецца канчатковым і можа быць абскарджана. Паводле абаронцы, суд не прыняў аргументы абароны. Буцягiн рыхтуе скаргу і чакае пісьмовага абгрунтавання пастановы.

— Працэдура заключаецца ў тым, што ў выпадку пацвярджэння сённяшняга рашэння Апеляцыйным судом, справа накіроўваецца міністру юстыцыі Польшчы, менавіта ён прымае канчатковае рашэнне аб экстрадыцыі,  — паведаміў адвакат.

Расіянін быў затрыманы ў снежні 2025 года супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы па запыце ўкраінскага боку. Украінская пракуратура падазрае яго ў наўмысным пашкоджанні археалагічнага комплексу «Старажытны горад Мірмекій» у Керчы, у акупаваным Расіяй Крыме, а таксама ў правядзенні незаконных раскопак.

У выпадку экстрадыцыі  археолагу можа пагражаць да пяці гадоў зняволення, а таксама штраф.

iar/эж